АСОБА. АДУКАЦЫЯ. ГРАМАДСТВА
01.11.2024У “Гродзенскім інстытуце развіцця адукацыі” прадаўжаецца святочны юбілейны тыдзень, прысвечаны васьмідзесяцігоддзю інстытута. Вялікае кола цікавых, творчых, вынаходніцкіх на ідэі мерапрыемстваў пашыраецца яшчэ адной значнай падзеяй, а менавіта Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй. “Асоба. Адукацыя. Грамадства. 80 гадоў разам да поспеху: традыцыі, дасягненні, перспектывы адукацыі” – сама назва канферэнцыі накіроўвае і натхняе на несупыннае развіццё навукова-даследчай, культурна-філасофскай, грамадскай і асветніцкай думкі.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, вучоныя, выкладчыкі, настаўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, а таксама госці-навукоўцы з блізкага і далёкага замежжа – Расіі, Казахстана, Узбекістана, Кітая, Мальдзіў, Шры-Ланкі.
Асноўная мэта канферэнцыі – наладзіць канструктыўны дыялог з калегамі і абмяняцца творчымі ідэямі, назапашаным вопытам па актуальных і найбольш важкіх пытаннях развіцця адукацыі на сучасным этапе. Пад час работы канферэнцыі запланаваны наступныя секцыі “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму: традыцыі і сучасныя падыходы”, “Інклюзія ў навучанні: новыя падыходы і практыкі”, “Інавацыйныя практыкі ХХІ веку”, “Якасць адукацыйных і выхаваўчых працэсаў: тэндэнцыі і рашэнні”, “Тэхналогіі і трэнды ў сучаснай адукацыі”. У выніку прадуктыўнай працы ў секцыях можна ўпэўнена засведчыць пра змястоўнасць, вартасць і неабходнасць канферэнцыі як значнага кроку па траекторыі развіцця адукацыі і міжнароднага педагагічна-творчага супрацоўніцтва!