РУС БЕЛ ENG 中文

15 октября исполняется 100 лет со дня рождения уроженца Кореличского района, партизана, известного ученого-историка Александра Мацко

15.10.2024

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Адным з тых, хто мужна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў і абараняў Карэліцкі край з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў і наш славуты зямляк-навуковец.

У 2024 годзе адзначаецца 100-годдзе з дня яго нараджэння.

Мацко Аляксандр Мікалаевіч  – беларускі гісторык, педагог, грамадскі дзеяч, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі.  

Ураджэнец вёскі Пагарэлка Карэліцкага раёна.

 

Нарадзіўся 15 кастрычніка  1924 г.  у простай сялянскай сям’і, дзе выхоўвалася восем дзяцей.

Рана застаўшыся без маці (Аляксандру было 9 гадоў), актыўна дапамагаў бацьку па гаспадарцы.

Калі ў вераснi 1939 г. на тэрыторыю Заходняй Беларуci прыйшлi войскi Чырвонай Apмii, 15-гадовы юнак набываў веды ў савецкай школе, а ў 1940 г. уступіў у камсамол. Актыўна ўдзельнiчаў ў грамадскiм жыццi, быў ў першых шэрагах стварэння калгаса, якi атрымаў назву «17 верасня».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч Мац­ко, разам з сябрамі стварылi падпольную камсамольскую арганiзацыю, якая разгарнула актыўную работу сярод мясцовай моладзi. Юныя падпольшчыкі дапамагалi камандзiрам i чырвонаармейцам, што трапiлi ў акружэнне ў «навагрудскiм катле»; збiралi i хавалi ў надзейных месцах зброю, боепрыпасы, якiх шмат знаходзiлi на палях i ў лесе; распаўсюджвалi антыфашысцкiя лicтоўкi зводкi Саўiнфармбюро. Вясной 1942 г. наладзiлi сувязь з першымi партызанскімi групамi, перадавалi iм разведвальную iнфармацыю, зброю, медыкаменты i харчаванне.

Заставацца ў вёсцы стала небяспечна. У лiпенi 1942 г. камсамольцы вёсак Пагарэлка i Сiняўская Слабада прынялi рашэнне icцi ў партызаны, для гэтага 17‑га­до­вым юна­к да­ба­віў­ са­бе год.

За праяўленую рашучасць, смеласць i кемлiвасць у баявых аперацыях яго назначылi камандзiрам аддзялення партызанскага атрада “1-ы Камсамольскi”.

За актыўны ўдзел у камсамольскім падполлі і партызанскай барацьбе Аляксандр Мікалаевіч быў узнагароджаны двума ордэнамі “Айчыннай вайны” ІІ ступені,  медалямі “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіей у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За баявыя заслугі”.

Пасля вайны Аляксандр актыўна ўключыўся ў грамадска-аднаўленчую працу.

Ужо ў лiпенi 1944 г. яго накiравалі на трохмесячныя савецка-партыйныя курсы пры ЦК КП(б)Б, а пасля ix заканчэння — у Беластоцкае ваяводства, дзе да чэрвеня 1945 г. ён працаваў памочнiкам райупаўнаважанага па эвакуацыi беларусаў з тэрыторыi Польшчы. У лiпенi 1945 г. вярнуўся ў Мiнск, тады яго накiравалі камсоргам ЦК ЛКСМБ у Ярэмiцкую cярэднюю школу, дзе ён працаваў да сакавiка 1946 г. 3 сакавiка 1946 г. па сакавiк 1947 г. А. М. Мацко вучыўся ў Гродзенскай партыйнай школе, дзе ў студзенi 1947 г. уступіў ў рады КП(б)Б. Пасля заканчэння партыйнай школы яго накiравалі прапагандыстам Карэлiцкага райкамa партыi. Маладога, таленавiтага работнiка ў вераснi 1947 г. прызначылі адказным рэдактарам па агiтацыi i прапагандзе Гродзенскага абласнога радыёкамiтэта.

У вераснi 1949 г. яго накiравалі на вучобу ў Рэспублiканскую партыйную школу. Будучы яе слухачом Мацко паралельна вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце, які паспяхова скончыў у 1952 г. і атрымаў кваліфікацыю выкладчыка гісторыі сярэдняй школы.

15 жнiўня 1951 г. рашэннем бюро ЦК КП(б)Б ён быў зацверджаны iнструктарам аддзела прапаганды i агiтацыi ў апараце ЦК, дзе працаваў да верасня 1959 г.

У 1952 годзе стварыў сям’ю, у якой нарадзіліся дзве дачкі.

У вepacнi 1959 г. Аляксандр паступіў у Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК КПСС. У гэты час з’явіліся яго першыя навуковыя працы.

У 1962 г. А. М. Мацко паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сумесная барацьба працоўных Польшчы i Заходняй Беларусi супраць фашызму ў 1933—1939 гг.», а праз пэўны час (у снежнi 1968 г.) – доктарскую дысертацыю “Дзейнасць Кампартыі Польшчы і Кампартыі Заходняй Беларусі па арганізацыі працоўных мас на барацьбу супраць прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў (1918-1938 гг.)”.

У лicтападзе 1968 г. яго запрасілі на працу ў Iнстытут гicтоpыi Aкадэмii навук БССР. Спачатку ён выконваў абавязкi загадчыка сектара гicтоpыi Вялiкай Айчыннай вайны i партызанскага руху ў Беларусi, а з снежня 1969 г. i да лiпеня 1973 г. — загадчыка сектара гiсторыi i зарубежных сацыялiстычных краiн.

Адначасова з плённай навуковай працай ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, кipаваў падрыхтоўкай кандыдатаў i дактароў навук. Значнай ацэнкай педагагiчнай дзейнасцi А. М. Мацко з’явiлася прысваенне яму ў лiстападзе 1970 г. вучонага звання прафесара па гiсторыi СССР i БССР.

У лiпенi 1973 г. ён быў абраны на пасаду загадчыка кафедры гiсторыi КПСС Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага Iнстытута iмя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка). 3 1989 г. прафесар кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.

Даследаваў гісторыю нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, падпольнай і партызанскай барацьбы ў Вялікую Айчынную вайну, праблемы гісторыі Беларусі Савецкага перыяду.

Аляксандр Мiкалаевiч пакiнуў вялiкую навуковую спадчыну. Яго пяру належаць 6 манаграфiй i больш за 200 навуковых артыкулаў, рэцэнзiй і навукова-папулярных прац. Ён неаднойчы публiкаваўся ва ўсесаюзным i рэспублiканскiм друку, яго працы вядомы за мяжой.

У выніку да баявых узнагарод дадалicя ўзнагароды за сумленную працу: тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, нагрудныя знакi «Выдатнiк народнай асветы Беларускай ССР», «За выдатныя пocпexi ў працы» Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР. У сакавiку 1980 г. А. М. Мацко было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк вышэйшай школы Беларускай ССР».

Цяжка пераацанiць уклад А. М. Мацко ў справу падрыхтоўкi беларускiх нацыянальных навуковых кадраў. Пад яго кiраўніцтвам абаронена 4 доктарскiя і больш за 40 кандыдацкiх дысертацый.

Вучнi Аляксандра Мiкалаевiча сёння працуюць у многiх навучальных і навуковых установах Рэспублiкi Беларусь i за яе межамі.

Памёр у 2001 годзе.

Источник: https://www.polymia.by

поделиться в: