РУС БЕЛ ENG 中文

Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка вядзецца ў сярэдняй школе № 7 Навагрудка

31.07.2024

Рамонт прадугледжвае мадэрнізацыю будынка, уцяпленне фасада з заменай усіх аконных блокаў, рэканструкцыю існуючага ацяплення ва ўсёй школе. У актавай зале на падлогу кладецца новы ламінат. І, безумоўна, праводзіцца бягучы рамонт кабінетаў і іншых памяшканняў. Многія з іх ужо зіхацяць чысцінёй і свежымі фарбамі. Новае аблічча набывае і памяшканне, дзе размяшчаецца гісторыка-краязнаўчы музей  “Гісторыя. Падзеі. Людзі”.

Падрыхтоўка да рамонтных работ пачалася ў школе яшчэ ў канцы мая — пачатку чэрвеня, як толькі скончыліся заняткі. На адным паверсе ішлі экзамены, а на другім рыхтаваліся кабінеты пад афарбоўку.

— Такога маштабнага рамонту ў нашай школе даўно не было, — падзялілася намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Вольга Кур’ян. — А змяненні ўжо былі патрэбны. Будынак нашай установы адукацыі быў пабудаваны ў 1992 годзе.

Источник: https://t.me/nastgaz

поделиться в: