РУС БЕЛ ENG 中文

Двухдзённы прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па Гродзеншчыне

17.07.2024

Двухдзённы прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па Гродзеншчыне пачаўся з Ваўкавыскага раёна

Першая лакацыя — перасовачны лагер турыстычна-краязнаўчага профілю "Мерыдыян" Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дырэктар лагера Павел Махомет сказаў, што яго правядзенне — гэта ўзнагарода дзецям, якія займаюцца па згаданым кірунку, за актыўную дзейнасць на працягу навучальнага года. Усяго ў "Мерыдыяне" тры стаянкі. На кожнай з іх турысты знаходзяцца 2—3 дні, пасля чаго адпраўляюцца насустрач новым уражанням.

У аздараўленчым лагеры "Рось" рэалізуецца профільная змена "Патруль часу". Дырэктар летніка Жанна Кедала прэзентавала панараму актыўнага адпачынку і аздараўлення выхаванцаў. Творчыя конкурсы і майстэрні, тэматычныя дні і спартыўныя мерапрыемствы — гэта ўсё гарманічна дапаўняе штодзённы расклад школьнікаў.

Сваёй атмасферай прасякнута і змена "Аты-баты, ішлі салдаты" аздараўленчага лагера "Непаседы", які дзейнічае ў сярэдняй школе № 4 Ваўкавыска. Зразумела, што ўхіл тут — на ваенна-патрыятычнае выхаванне.

У сярэдняй школе № 8 Ваўкавыска працуе аздараўленчы лагер "Вясёлка" турыстычна-краязнаўчага кірунку. Яго дырэктар Ганна Пянькоўская нагадала, што сёлета ў краіне праходзіць акцыя "Крэатыўна лета", да якой далучыліся і ва ўстанове адукацыі. У гэтай жа школе вопытам рэалізацыі модульнага праекта "Летняя школа медыяпісьменнасці" падзяліліся ўдзельнікі аздараўленчага лагера "Медыястар" гімназіі № 2 Ваўкавыска. А настаўніца нямецкай мовы Гнезнаўскай сярэдняй школы Вольга Канюк расказала пра супрацоўніцтва лагера працы і адпачынку "Новае пакаленне" з КСУП "Гнезна" ў арганізацыі летняй працоўнай занятасці навучэнцаў.

Аглядную прэзентацыю загараднага аздараўлення дзяцей і падлеткаў падчас профільных змен прадставілі ў сярэдняй школе № 2 гарадскога пасёлка Рось.

Завяршыўся першы дзень прэс-туру падвядзеннем вынікаў работы з намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Пятром Яўгеньевічам Красько.

Фотогалерея:

поделиться в: