РУС БЕЛ ENG 中文

Прыёмная кампанія: фініш блізка

16.07.2024

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.


Фота pexels.com

Фота pexels.com

З 18 да 25 ліпеня адбудуцца ўнутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.

Тым часам 35 універсітэтаў краіны ўжо залічылі моладзь, якая паступала па мэтавых дагаворах. Паспяхова здалі ўнутраны ўступны экзамен і сталі студэнтамі каля 4,5 тысячы абітурыентаў, і гэта на тысячу болей, чым у 2023 годзе. У тройцы лідараў па колькасці залічаных мэтавікоў: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, які прыняў 673 чалавекі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у які паступілі 289 чалавек, і Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, які залічыў у шэрагі сваіх студэнтаў 266 чалавек.

Для астатніх нагадваем: на платную форму навучання дакументы будуць прымаць з 12 да 1 жніўня. Тыя, хто павінен будзе прайсці ўнутраныя выпрабаванні ў ВНУ, дакументы падаюць да 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.

Для асобных спецыяльнасцяў сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 да 19 ліпеня, уступныя экзамены — 20–21 ліпеня, залічэнне — да 22 ліпеня.

Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў (дзённай бюджэтнай формы) падача дакументаў — 12–19 ліпеня, правядзенне ўнутраных уступных экзаменаў — 20–25 ліпеня, залічэнне — па 27 ліпеня. На платнае аддзяленне абітурыенты, якія здаюць унутраныя экзамены, падаюць дакументы 12–19 ліпеня. Тыя, хто экзамены не здае, могуць падаваць дакументы да 2 жніўня. Залічэнне абедзвюх катэгорый — па 3 жніўня. Прыём і залічэнне ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочнае аддзяленне — да 20 снежня.

Источник: https://zviazda.by

поделиться в: