РУС БЕЛ ENG 中文

Як арганізавана летняя аздараўленчая кампанія ў Іўеўскім раёне

24.06.2024

Аб асаблівасцях сёлетняй аздараўленчай кампаніі расказала начальнік аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Алена Хомка.

— «Наша лета эфектыўнае: з карысцю, яркае, крэатыўнае!» — пад такім дэвізам у раёне арганізавана аздараўленне школьнікаў. Усяго запланавана аздаравіць 794 навучэнцы ад 6 да 18 гадоў. На базе ўсіх устаноў адукацыі раёна будзе дзейнічаць 25 лагераў, з іх 12 — з дзённым знаходжаннем (15-дзённых) для 363 дзяцей, 13 — з кругласутачным знаходжаннем (9-дзённых) для 237 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку 4 палатачныя на базе гімназіі № 1 Іўя (2 змены), Суботніцкай, Лелюкінскай сярэдніх школ і лагер працы і адпачынку на базе Іўеўскай сярэдняй школы для 35 школьнікаў. Працягнуць сваю дзейнасць 3 ваенна-патрыятычныя профільныя лагеры на базе Геранёнскай, Трабскай, Эйгердаўскай сярэдніх школ. Для 9 дзяцей нашага раёна запланавана аздараўленне ў стацыянарным лагеры «Рамонак» аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама, — адзначыла суразмоўніца.

Дадаткова ДЮСШ Іўеўскага раёна арганізуе работу 4 спартыўна-аздараўленчых лагераў для 105 хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 3 кругласутачныя, палатачныя лагеры на базе Ліпнішкаўскай, Юрацішкаўскай сярэдніх школ, Іўеўскай пачатковай школы для 75 дзяцей і дзённы лагер на базе гімназіі № 1 Іўя — для 30. Традыцыйна прадугледжана аздараўленне ў спартыўна-аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем для 80 навучэнцаў Гродзенскай міжраённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў «Вымпел».

У кожным лагеры распрацавана спецыяльная аздараўленча-адукацыйная праграма, якая ўключае фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, гульні, конкурсы, турніры, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, прагляд мастацкіх і дакументальных фільмаў, правядзенне тэматычных дыскатэк і іншых мерапрыемстваў.

— У 2024 г. памер падтрымкі сем’ям на кожную дзіцячую пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 15 дзён складзе 248 рублёў. Памер датацыі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на 9—12 дзён — 128 руб., а калі адпачынак з такой жа колькасцю дзён будзе з ваенна-патрыятычным ухілам або па профілі працы і адпачынку, то пуцёўка стане таннейшай на 131 руб. Кругласутачнае знаходжанне тэрмінам на 9 дзён у спартыўна-аздараўленчым лагеры за кошт дзяржавы патаннее для кожнага школьніка на 146 руб. Пуцёўка ў спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем на 15 дзён будзе бацькам таннейшай на 117 руб. Датацыя на 15дзённы адпачынак у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем складзе 104 руб., а з профілем у лагер працы і адпачынку — 112 руб. Прычым хлопчыкі і дзяўчынкі маюць права аздаравіцца 2 разы на працягу летняга аздараўленчага сезона: і ў дзённым аздараўленчым лагеры, і ў кругласутачным, — падкрэсліла А. Хомка.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: