«Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі» — тэма рэспубліканскага краязнаўчага форуму, які адбудзецца ў горадзе Гродна 17-18 красавіка
17.04.2024«Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі» — тэма рэспубліканскага краязнаўчага форуму, які адбудзецца ў горадзе Гродна 17-18 красавіка.
Арганізатары:
▪️Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
▪️Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства
Удзельнікі: прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны.
У праграме:
- прэзентацыя перадавых практык краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці,
- пленарнае пасяджэнне, трансляцыя якога запланавана на платформе «Патрыёт.by» з 10.30 да 11.30,
- знаёмства з педагагічным вопытам розных рэгіёнаў краіны,
круглы стол.
У ходзе рэспубліканскага форуму будуць абмеркаваны актуальныя формы і метады арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі праз іх далучэнне да даследчай і праектнай дзейнасці, выкарыстанне патэнцыяла музейнай педагогікі і праваслаўнага краязнаўства, міжнароднае супрацоўніцтва і інш.
Источник: https://t.me