27 сакавіка на базе сярэдняй школы № 1 горада Скідзеля імя В.П. Пяшко прайшла ХІХ раённая канферэнцыя вучнёўскіх даследчых прац “Першыя крокі ў навуку”, якая штогод ладзіцца ўпраўленнем адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта
29.03.202427 сакавіка на базе сярэдняй школы № 1 горада Скідзеля імя В.П. Пяшко прайшла ХІХ раённая канферэнцыя вучнёўскіх даследчых прац “Першыя крокі ў навуку”, якая штогод ладзіцца ўпраўленнем адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
Ужо стала добрай традыцыяй, што старшынямі журы многіх секцый працуюць супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сёлета секцыяй “Беларуская філалогія” кіраваў дырэктар бібліятэкі Мікалай Грынько, секцыяй “Руская філалогія” – загадчык кафедры рускай філалогіі Іна Бубновіч, секцыяй “Замежныя мовы” – загадчык кафедры англійскай філалогіі Жанна Караткевіч, секцыяй “Біялогія” – загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў, секцыяй “Гісторыя” – загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Амелька.
Члены журы адзначылі досыць цікавую тэматыку прац, а таксама зацікаўленасць маладых даследчыкаў. Найлепшыя працы будуць прадстаўлены на абласным конкурсе навуковых даследаванняў “Крыштальная альфа”.
Таксама ў межах працы канферэнцыі была праведзена і прафарыентацыйная праца, падчас якой супрацоўнікі ўніверсітэта расказалі пра ўніверсітэт, пра спецыфіку вучобы на факультэтах, запрасілі ўсіх стаць членам вялікай купалаўскай сям’і.
Источник: https://www.grsu.by