РУС БЕЛ ENG 中文

Гасцёўня «Беларуская нацыянальная кухня» прайшла ў сярэдняй школе №4 г.Навагрудка

03.03.2020
Кожны чалавек павінен паважаць родную мову, ведаць і шанаваць гісторыю, традыцыі і культуру свайго народа. Дарэчы, нацыянальная кухня з’яўляецца неад’емнай часткай культуры любога народа. Дранікі, клёцкі, бабка, каўбаска-вантробка, сала, бліны, наліснікі, верашчака, галушкі, квас, бярозавы сок… 26 лютага вучні сярэдняй школы №4 «адчулі» непаўторны смак роднай мовы падчас гасцёўні «Беларуская нацыянальная кухня».

Тыдзень беларускай мовы ў школе быў насычаны шматлікімі мерапрыемствамі, якія пашырылі веды кожнага вучня аб роднай мове, гісторыі і культуры беларускага народа. Музычна-літаратурная кампазіцыя «І песню родную люблю я», сустрэча з паэтам, гісторыкам, дырэктарам дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайбам, фаер-фэст «У любімай мове роднай, наскай, ах, якія словы…», конкурс чытальнікаў «Гучы, беларускае слова», інтэрактыўныя гульні «Кнігі-юбіляры-2020», «Пісьменнікі-юбіляры» і інш. – з вуснаў педагогаў і вучняў школы гучалі толькі прыгожыя мілагучныя родныя словы.