Мiжнapoдны дзeнь poднaй мoвы
21.02.202421 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Галоўным мерапрыемствам стала напісанне агульнай беларускамоўнай дыктоўкі.
Да акцыі далучыліся начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарадского выканаўчага камітэта Семанчык А.А., начальнікі аддзелаў адукацыі адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада, галоўныя спецыялісты аддзелаў адукацыі, загадчыкі ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Гродна.
Мерапрыемствы, якія прымеркаваны да дня роднай мовы, спрыяюць таму, каб людзі задумаліся пра лёс мовы, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі іх продкі.