«Мова – гэта душа народа». У Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі аблвыканкама далучыліся да агульнай беларускамоўнай дыктоўкi
21.02.2024Сёлета тэкст прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Штогод 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, на Гродзеншчыне праводзіцца абласная дыктоўка, у якой прымаюць удзел усе жадаючыя. Супрацоўнікі Гродзенскага аблвыканкама таксама падтрымалі гэтую ініцыятыву, каб яшчэ раз заявіць пра важнасць захавання роднай мовы.
– Прымаю ўдзел у абласной дыктоўцы ўжо не першы раз. Для мяне гэта магчымасць пацвердзіць тыя веды, якія яшчэ калісьці атрымала ў школе. Я ганаруся тым, што ў мяне быў выдатны настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дзякуючы якому вывучыла родную мову. Акрамя таго, для мяне як для беларуса, грамадзяніна сваёй дзяржавы тыя тэмы, якія прапануе абласная дыктоўка, важныя, цікавыя, яны кранаюць глыбіні майго сэрца, – сказала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Сядзельнік. – Мы, беларусы, захоўваем свае традыцыі, памятаем сваё гераічнае мінулае. Такія мерапрыемствы трэба праводзіць часцей і ахопліваць больш шырокую аўдыторыю. Бо гэта дазволіць нам яшчэ раз аддаць павагу роднай мове.
У гэты раз абласная дыктоўка была прысвечана 80-гадоваму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст, які пісалі сёння супрацоўнікі аблвыканкама, называецца “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”. Ужо пяты год дыктоўку чытае настаўнік беларускай мовы і літаратуры гродзенскай гімназіі №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Ірына Мялешка.
– Мова – гэта душа народа, бясцэнны скарб, які перадалі нам нашыя продкі. І гэты скарб мы павінны захаваць, перадаць наступным пакаленням. У гэтым годзе мы будзем святкаваць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму дыктоўка на гэтую тэму. Тэкст рассказвае нам пра вёску Хатынь, ён складаны, у ім прысутнічае вялікая колькасць арфаграм, адасобленых членаў сказаў, аднародных членаў. Але я ўпэўнена, што супрацоўнікі аблвыканкама добра яго напішуць, – падзялілася Ірына Мялешка.

Источник: https://grodnonews.by