РУС БЕЛ ENG 中文

Надзея Кулікоўская пра шлях да поспеху ў рамках аднайменнага праекта

31.01.2024

Бераставіцкі раён на адукацыйнай карце вобласці адзін з самых невялікіх. Але, нягледзячы на сваю кампактнасць, яму ёсць чым ганарыцца. Аб гэтым карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказала начальнік аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама Надзея Валянцінаўна Кулікоўская.

— У бягучым навучальным годзе адукацыйны працэс арганізаваны для 1402 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 382 выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі. На сёння адкрыта 10 класаў і 9 груп інтэграванага навучання і выхавання. У трох установах агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні на трэцяй ступені. Адкрыты групы педагагічнай і аграрнай накіраванасці ў 10 класе Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага. Тут жа працягваюць работу групы педагагічнай накіраванасці ў 11 класе, — упэўнена суразмоўніца.

Установы адукацыі ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі. Толькі ў гэтым навучальным годзе свае першыя крокі ў прафесіі ў нас робяць 13 маладых спецыялістаў.

На Бераставіччыне ў інтарэсах школьнікаў актыўна ўзаемадзейнічаюць з іншымі раёнамі. Так, з гэтага навучальнага года арганізавана навучанне дзяцей плаванню на базе фізкультурна-аздараўленчых комплексаў Ваўкавыска і Мастоў.

Актыўна рухаемся і ў напрамку пераходу ўстаноў адукацыі на новыя прынцыпы арганізацыі школьнага харчавання. Пачынаючы з 2021 года абсталявання і кухоннага посуду набылі на суму больш за 60 тысяч рублёў.

Вядома, лепш за ўсё аб рабоце любога педагагічнага калектыву гавораць поспехі вучняў. У верасні 2022 года распрацаваны раённы праект “На шляху да поспеху”, які ўключае ў сябе падрабязны механізм круглагадовай падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяд і конкурсаў інтэлектуальнай накіраванасці. Гэтая работа ўжо дала свае вынікі.

Зусім нядаўна двое нашых вучняў, Арцём Хілюта (Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага) і Вікторыя Дабрэнка (Канюхоўская сярэдняя школа), сталі прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Акрамя таго, поспех яшчэ аднаго старшакласніка з Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага адзначаны граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Усяго ўдзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды сталі восем вучняў 9—11 класаў школ нашага раёна. Выніковым інтэлектуальнае спаборніцтва стала амаль для кожнага трэцяга. Кажучы мовай лічбаў, колькасць вучняў усяго нашага раёна прыкладна роўная колькасці школьнікаў усяго адной установы адукацыі, напрыклад, Гродна. І далёка не кожная з іх можа пахваліцца такім вынікам.

У рамках згаданага праекта “На шляху да поспеху” арганізаваны ўдзел школьнікаў ва ўніверсітэцкіх алімпіядах, вочна-завочных школах, інтэрнэт-алімпіядах. І тут таксама ёсць вынікі. Так, у 2023 годзе выпускніца Велікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Вера Белавус стала прызёрам заключнага тура ўніверсітэцкай алімпіяды па гісторыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы і была залічана ва ўніверсітэт без здачы ЦТ.

Яшчэ двое вучняў раёна ў 2023 годзе прайшлі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Па выніках ЦЭ 100 балаў атрымалі двое школьнікаў раёна (Лізавета Крупа з Велікаэйсмантаўскай сярэдняй школы — па беларускай мове і Павел Садоўскі з Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага — па матэматыцы).

Палепшылі мы і вынікі выступлення ў абласных конкурсах даследчых работ “Хрустальная Альфа” і “Я спазнаю свет”. Калі ў 2022 годзе іх дыпламантамі сталі чатыры нашы школьнікі, то ў 2023-м іх было ўжо сем. Да таго ж штогод вучні нашага раёна паспяхова выступаюць у абласным конкурсе даследчых работ “Край Гарадзенскі”, у конкурсах і акцыях эколага-біялагічнай накіраванасці.

Источник: https://nastgaz.by