ПРЕДСЕДАТЕЛЬ КОРЕЛИЧСКОЙ РО РОО «БЕЛАЯ РУСЬ» ЕВГЕНИЙ ЧИЧКАН В РАМКАХ АКЦИИ «НАШИ ДЕТИ» ПОЗДРАВИЛ ВОСПИТАННИКОВ ЦЕНТРА КОРРЕКЦИОННО-РАЗВИВАЮЩЕГО ОБУЧЕНИЯ И РЕАБИЛИТАЦИИ КОРЕЛИЧСКОГО РАЙОНА
24.12.2022Новы год — свята, якое нясе ў сабе светлыя і добрыя пачуцці, яго з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя. 23 снежня для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна прайшло навагодняе святочнае мерапрыемства.
З самага ранку ў Цэнтры панавала святочная атмасфера. Дзяцей чакала прыгажуня ёлка, упрыгожаная яркімі цацкамі. Для кожнага з іх гэта маленькі “выхад у свет”. Лясная прыгажуня дзецям вельмі спадабалася і да ўсеагульнага іх захаплення загарэлася рознакаляровымі агнямі. Рабяты разам з дарослымі вадзілі карагоды і танцавалі. Але якое ж навагодняе свята без Снягурачкі і Дзеда Мароза? Сустрэча з імі – заўсёды радасная і незабыўная падзея для кожнага. У госці да дзетак прыйшлі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і казачныя персанажы Снегавік і Баба Яга.
Дзеці з радасцю гулялі з казачнымі героямі ў розныя гульні. У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дяўчынкі атрымалі доўгачаканыя падарункі.
Радасць свята з дзецьмі раздзяліў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан, які павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам.
– Так заведзена, што для кожнага чалавека навагоднія святы напоўнены цудам і верай у лепшае. Прыемна, што ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі працуюць людзі, якія даюць дзецям дакладнае разуменне, што такое дабро і зло. Дзякуй вам за гэта.
Яўген Мікалаевіч уручыў дзецям салодкія падарункі.
— Новы год — наша любімае сямейнае свята. Усе разам рыхтуемся да яго, стараемся падарыць адзін аднаму добры настрой. І, вядома, з задавальненнем бываем на такіх святах з дзіўна душэўнай атмасферай. Работнікам карэкцыйнага цэнтра ўдалося падарыць прыемныя хвіліны радасці нашым дзеткам, за што ім вялікі дзякуй, — падзялілася мама адной з наведвальніц карэкцыйнага цэнтра Лілія Аляксандраўна.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара
Источник: http://www.polymia.by