РУС БЕЛ ENG 中文

145 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ СЛЫННАЙ ДАЧКІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

14.07.2021

12 ліпеня Святлана Гузава, метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Жыве мая ліра…”, прысвечанай 145- годдзю з дня нараджэння А. С. Пашкевіч (Цёткі). Мерапрыемства адбылося ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзельнікі канферэнцыі дзяліліся ўсебаковымі даследаваннямі біяграфіі знакамітай паэткі.

Святлана Уладзіміраўна адзначае, што членаў журы ўразілі выступленні ўдзельнікаў мерапрыемства свай глыбінёй і веданнем лёсу і творчасці А.С. Пашкевіч (Цёткі).

Удзельнікі канферэнцыі – настаўнікі і вучні, – расказвалі пра творчы шлях Цёткі, пра ўклад паэткі ў беларускую літаратуру пачатку ХХ стагоддзя, жаночы складнік беларускага нацыянальнага адраджэння ў канцы ХІХ – начатку ХХ стагодзя, даследавалі цікавыя факты з біяграфіі асветніцы, яе педагагічную дзейнасць, уклад у развіццё беларускага прафесійнага тэатра. Кожны дакладчык прыводзіў цікавыя факты, якія стваралі агульны вобраз А.С. Пашкевіч. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Жыве мая ліра…” завяршылася падвядзеннем вынікаў, дакладчыкі атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Узнагароджанне пераможцаў прайшло 13 ліпеня пад час пленарнага паседжання.

 

Источник: https://groiro.by