РУС БЕЛ ENG 中文

Макараўскія школьнікі прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Мы ў адказе за нашу Зямлю”

21.04.2021

 

22 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Зямлі. У гэты дзень людзі ўсяго свету аб’ядноўваюцца, каб задумацца аб лёсе нашай  планеты і захаваць яе такой, якая яна ёсць. Напярэдадні гэтай даты трэцякласнікі нашай установы адукацыі вялі размову аб беражлівых адносінах да ўсяго жывога, аб важнасці захавання і беражлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі, аб тым, што кожны з нас у  адказе за нашу планету і можа прымножыць яе багацці.

А ў час правядзення экалагічнай гульні-віктарыны “Мы ў адказе за нашу Зямлю” хлопчыкі і дзяўчынкі, падзяліўшыся на дзве каманды “Гномікі” і “Лесавічкі”, актыўна складалі правілы паводзін у лесе, рашалі экалагічныя задачы, разгадвалі загадкі, рассялялі жывёл па экасістэмам. Затым на некалькі хвілін сталі мастакамі, дзе на сваіх малюнках адлюстравалі раку, поле, кветкі, дрэвы, яркае сонейка і блакітнае неба, пад якім усім добра і камфортна. Рэфлексія “Дрэва поспеху” паказала, што дзеці зацікаўлены тым, што адбываецца на Зямлі, і яны сваімі добрымі ўчынкамі будуць наводзіць чысціню і парадак на  планеце. А пасля ўрокаў адправіліся ў школьны парк, дзе прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”.

Алена   Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

источник: http://www.beresta.by