РУС БЕЛ ENG 中文

БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ

25.03.2021

 

“Беларусь спартыўная”.  Пад такой назвай прайшла квест-гульня  з выхаванцамі старшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы,  якую правяла  кіраўнік фізічнага выхавання Радзецкая І. М. Падчас гульні дзяцей  чакала мноства выпрабаванняў, з якіх яны выходзілі яшчэ больш смелымі, спрытнымі, знаходлівымі і кемлівымі. У ходзе гульні яны  пабывалі на станцыях  «Спартсмены Беларусі», «Спартыўныя аб'екты», «Алімпійскія віды спорту», ​​«Алімпійская сімволіка". Дзеці  выконвалі разнастайныя заданні: суадносілі спартсменаў з відамі спорту, у якіх яны ўславілі Рэспубліку Беларусь, вызначалі спартыўныя аб'екты Мінска, зімовыя і летнія віды спорту, спаборнічалі ў спрыце, хуткасці  і сіле.

Пасля выканання кожнага задання дзеці атрымлівалі пазл і ў канцы змаглі скласці запаветную карцінку: сімвал алімпійскіх гульняў – 5 пераплеценых паміж сабой кольцаў.

Мы упэўнены, што ўдзел у  квест-гульні  садзейнічаў фарміраванню  цікавасці да спартыўных і рухомых гульняў, жадання імі займацца,  умацаванню здароўя, выхаванню павагі да спартсменаў,  фізічнай культуры асобы.

 

 

Фотогалерея: