РУС БЕЛ ENG 中文

Для дзяцей з АПФР многія карэкцыйныя задачы вырашае такі метад, як дошка Більгоу

25.04.2024

Псіхалагічнае суправаджэнне дзяцей з АПФР, аказанне ім своечасовай прафесійнай дапамогі з’яўляюцца не толькі важным напрамкам работы педагога-­псіхолага, але і неабходнай умовай паўнавартаснага развіцця асобы дзіцяці з АПФР.

Дзеці з АПФР вылучаюцца пэўнымі адметнасцямі пазнавальнай, эмацыянальнай і паводзінскай сфер, сутыкаюцца з асаблівымі сацыяльнымі праблемамі, а часам становяцца сапраўднымі ахвярамі тых сацыяльных абставін, у якіх яны апынаюцца. Закранутымі, як правіла, аказваюцца ўсе віды адчуванняў, эмацыянальныя, кагнітыўныя, цялесныя, а таксама сацыяльныя і камунікатыўныя здольнасці, усе сродкі самавыяўлення.

Спецыфіку работы педагога-псіхолага шмат у чым вызначаюць індывідуальныя асаблівасці кожнага дзіцяці і яго канкрэтная сітуацыя, аднак варта спыніцца на асноўных псіхічных і асобасных змяненнях у дзяцей з асаблівасцямі. Перш за ўсё гэтая катэгорыя дзяцей мае асаблівасці і парушэнні ў пазнавальным развіцці. У гэтым выпадку асаблівую эфектыўнасць набывае нейрапсіхалагічны пады-
ход.

У рамках гэтага падыходу многія карэкцыйныя задачы вырашае такі метад, як дошка Більгоу. Асноўная мэта выкарыстання комплексу Більгоу — гэта мазжачковая стымуляцыя галаўнога мозга. Усе практыкаванні выконваюцца дзіцем на балансіровачнай дошцы і накіраваны на развіццё вышэйшых псіхічных функцый. У выніку значна паляпшаюцца ўвага дзіцяці, маўленне, мысленне і паводзіны.

Практыкаванне на балансіровачнай дошцы Більгоу

  1. Залезці і злезці з дошкі: а) спераду; в) ззаду; с) з двух бакоў.
  2. Дзіця ў становішчы се­дзячы па-турэцку. Разгойдваючы дошку, утрымаць раўнавагу.
  3. Дзіця ў становішчы се­дзячы на дошцы. Практыкаванні для рук — імітацыя плавання. Можна дзвюма рукамі па чарзе — левай, правай.
  4. Дзіця ў становішчы се­дзячы на кукішках. Пахіст­ваць галавой з боку ў бок, затым зафіксаваць погляд на прадмеце. Выканаць кругавое кручэнне галавой.

Карэкцыйная работа з дзецьмі з АПФР уключае ў сябе велізарны арсенал метадаў, тэхнік і прыёмаў, кожны з якіх па-свойму эфектыўны і выніковы. Аднак на першым месцы сярод разнастайнасці форм работы, на мой погляд, псіхалагічная і педагагічная неабыякавасць. Менавіта зацікаўленасць педагога-псіхолага і жаданне дапамагчы накіроўваюць яго работу ў прадукцыйнае рэчышча.

Ларыса ГЛАЗКОВА,
педагог-псіхолаг дзіцячага сада № 67 Гродна

Источник: https://nastgaz.by