РУС БЕЛ ENG 中文

Экаплакат парачаніна ў ліку рэспубліканскіх пераможцаў

11.04.2024

Экаплакат парачаніна ў ліку рэспубліканскіх пераможцаў

Электракар на фоне сланечнікаў маляўніча сімвалізуе экалагічнае мысленне. Так вырашыў Сяргей Хоха, які выкарыстаў вобраз для стварэння плаката па рацыянальнаму прыродакарыстанню. Юнака адзначылі на рэспубліканскім конкурсе.
 
Пераадолеўшы сур'ёзную канкурэнцыю ў адборачных этапах, у фінал экаспаборніцтва выйшлі 164 удзельнікі з 70 устаноў адукацыі. З кожным годам папулярнасць праекта ў краіне нязменна расце, таму XVII рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон» уразіў узроўнем творчых прац. Падчас падрыхтоўкі кантралявалі працэс і ў Парэцкай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце. У скарбонцы перамог яе падапечных калісьці быў нават гран-пры, таму штогод ёсць вялікія спадзяванні. Неабыякавасць Сяргея Хохі да праблем энерга- і рэсурсазберажэння заўважыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Надзея Масько і падтрымала творчы пачын. Як вынік – крэатыў юнака прынёс трэцяе месца ў паднамінацыі «Плакат».
 
Дарэчы, ва ўстанове адукацыі пастаянна выхоўваюць дзяцей так, каб яны беражліва адносіліся да навакольнага асяроддзя. Акрамя экатыдняў і класных гадзін, традыцыйнай стала акцыя па чыстцы зубоў са шклянкай, якая прывучае эканоміць ваду. А культуру добраўпарадкавання сярод навучэнцаў фарміруе дагляд за прышкольнай тэрыторыяй і лесам.
 
Источник: https://proregion24.by