РУС БЕЛ ENG 中文

Аліса Якусік - адна з шасцярых пераможцаў абласнога чэленджа «Мова краіны маей»

21.03.2024
Вышытая рукамі кашуля, утульны інтэр’ер традыцыйнай вясковай хаты і сакавітае слова. Так шчыра прэзентавала сябе на кароткім відэа Аліса Якусік з Путрышкаўскай СШ ім. Ф. Л. Крайніка. І стала адной з шасцярых пераможцаў абласнога чэленджа «Мова краіны маей».
 
Кожны ўдзельнік стварыў беларуска-моўны ролік аб цікавай моладзі, мясцовых спадчынных аб'ектах або выдатных асобах. А пасля выкладу відэа ў сетку перадаў эстафету траім сябрам, каб была нагода праявіць любоў да роднай мовы і павагу да нашай гісторыі, культуры, духоўнасці. Такім чынам чэлендж дапамог чарговы раз замацаваць актыўную грамадзянскую пазіцыю маладога пакалення.
У сваім пераможным роліку шасці-класніца Аліса Якусік прапануе пашырыць слоўнікавы запас, наведаўшы этнаграфічны куток мясцовага народнага гісторыка-краязнаўчага музея «Спадчына». Школьніца бліжэй знаёміць гледачоў з прыладамі працы, якімі раней карысталіся гаспадыні. На стварэнне відэа спратрэбіўся адзін дзень. Дзяўчынка займаецца ў музычнай школе і ўжо перамагала ў конкурсах чытачоў. Таму ні сцэна, ні аб’ектыў не выклікае хвалявання. Атрымалася артыстычна і свежа! Аўтарка задаволена вынікам і плануе далей удзельнічаць у патрыятычных праектах, якія набіраюць папулярнасць у маладзёжным анлайн-прасторы.
Па словах Карыны Скерсь, педагога-арганізатара і творчага кіраўніка Алісы, той, хто насамрэч бачыць найвялікшую каштоўнасць роднай мовы, заўсёды тактоўна ставіцца да патрыятызму іншага чалавека. Дзякуючы сувязі з каранямі і асэнсаванню сучаснасці ў беларусаў выхоўваецца талерантнасць да суайчыннікаў і прадстаўнікоў другіх нацыянальнасцей. Мова становіцца неад'емнай часткай асабістай годнасці. Таму Карына Іванаўна адзначае запатрабаванасць грамадства ў праектах такога кшталту, як чэлендж “Мова краіны маей”. Гэта зачын у ідэйным рухавіку, які дазволіць збудаваць бяспечную будучыню з роўнымі магчымасцямі для ўсіх і з цёплымі, чалавечнымі адносінамі.
 
Источник: https://proregion24.by