РУС БЕЛ ENG 中文

Iнавацыйны праект

01.03.2024

29 лютага ў ДУА "Сярэдняя школа № 16 iмя А.Сухамбаева г.Гродна" у межах інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі семантызацыі маральна-духоўных паняццяў і катэгорый на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа” праведзена сустрэча з іерэем прыходу храма святых пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба – айцом Дзмітрыем і рамесніцай, мастачкай, паэткай Надзеяй Салейкай.

Госці зрабілі акцэнт на неабходнасці захоўваць вернасць традыцыям беларускага народа. Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы Надзеі Салейкі, змест якіх садзейнічаў фарміраванню маральных арыенціраў старшакласнікаў, грамадзянскіх адносін. Гутарка з гасцямі школы спрыяла развіццю ўсведамлення вялікай ролі мастацтва ў захаванні духоўнага здароўя.

Фотогалерея: