РУС БЕЛ ENG 中文

Адзіны ў Рэспубліцы народны мінералагічны музей працуе на базе 16-ай школы Гродна

08.10.2020

 

Адзіны ў Рэспубліцы народны мінералагічны музей працуе на базе 16-ай школы Гродна. Акрамя ўнікальнай музейнай дзейнасці, развіваюць тут і іншыя накірункі: да прыкладу ўстанова ўдзельнічала ва Усесаюзным эксперыменце ў галіне мастацтва, дзякуючы чаму быў атрыманы статус: школа з мастацкім ухілам. Юныя таленты з зайздросным пастаянствам займаюць прызавыя месцы на розных прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. І вучні і калектыў установы, якая да слова сёлета святкуе прыгожы юбілей - 55 год з дня заснавання, не збіраюцца спыняцца.

 

Телерадиокомпания "Гродно"