РУС БЕЛ ENG 中文

У аб’ектыве “Малышка” – музей-сядзіба М.К.Агінскага

27.07.2021

У аб’ектыве “Малышка” – музей-сядзіба М.К.Агінскага

“Мой родны кут, як ты мне мілы…” З такіх радкоў пачаўся яшчэ адзін дзень у аздараўленчым лагеры з кругласутачным прабываннем “Малышок”. З вялікай радасцю і чаканнем новых уражанняў выхаванцы лагера адправіліся ў музей-сядзібу М.К.Агінскага.

Прыгожая і непаўторная ліпавая алея сустракае выхаванцаў лагера ва ўсей сваей прыгажосці. Вось і светлы дом, Паўночныя Афіны, прытулак М.К.Агінскага, магната, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”. Адзін за адным аглядаюць выхавальнікі лагера пакоі сядзібы. 

Дзеці прашлі па парку – праз стары млын, вадаспад, пазнаеміліся з камянем, пакладзеным Агінскім ў памяць свайго настаўніка Жана Ралея – гэтую надзвычай цікавую гісторыю дзеці даведаліся ў час экскурсіі. Музей-сядзіба М.К.Агінскага – маляўнічае месца з цудоўнай атмасферай, якое хочацца ўбачыць, і куды хочацца вярнуцца.

У аб’ектыве “Малышка” – музей-сядзіба М.К.Агінскага

Источник: http://roo-smorgon.by