РУС БЕЛ ENG 中文

Праца на свежым паветры - важна і карысна!

09.07.2021

 

  Лета – цудоўная пара года, якая дорыць выдатную магчымасць далучыць дзяцей дашкольнага ўзросту да працы ў прыродзе.

  Агарод і кветнік на тэрыторыі нашай ўстановы - сапраўдная жывая лабараторыя пад адкрытым небам, якая дапамагае пазнаёміць выхаванцаў з разнастайнасцю культурных раслін, асаблівасцямі і тэхналогіяй іх вырошчвання. 

  Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ствараюць умовы для назіранняў з дзецьмі, вучаць іх даглядаць пасаджаныя агародніну і кветкі, заўважаць змяненні ў росце і выглядзе раслін. Усе разам шчыра радуюцца першым усходам і багатаму ўраджаю. Практычным шляхам прыходзяць да высновы, што атрыманне канчатковага выніку немагчыма без шэрагу паслядоўных працоўных працэсаў.

  Нашы выхаванцы ведаюць, што перад пасадкай трэба падрыхтаваць зямлю, потым пасеяць насенне. Але, каб яно прарасло, яго трэба паліваць. Разумеюць, для чаго неабходна рыхліць зямлю. Дружна «ратуюць» культурныя расліны ад пустазелля, якія забіраюць у іх шмат святла, вільгаці. Тут не абысціся без праявы увагі, працавітасці, адказнасці за даручануюсправу, умення пераадольваць цяжкасці. 

  Паліванне - адно з любімых заняткаў хлопчыкаў і дзяўчынак. Тут важна растлумачыць, як правільна трымаць палівачку, з якой вышыні і куды ліць ваду. Кожны стараецца дапамагчы расліне, паліўшы яе вадзіцай.

  Супольная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца працаваць падгрупамі, размяркоўваць паміж сабой працоўныя даручэнні, дапамагаць адзін аднаму, а таксама сфарміраваць у дзяцей навыкі правільнага карыстання прыладамі працы, правілы пасадкі раслін, жаданне клапаціццапра іх.

  І, вядома, праца на свежым паветры спрыяе захаванню і ўмацаванню
здароўя дзяцей.

Наталія СКОК , намеснік загадчыка
по асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі – сад № 1 г. п. Карэлічы”

Фотогалерея: