РУС БЕЛ ENG 中文

Напярэдадні народнага свята Купалля цікавы і захапляльны квэст "У пошуках Папараць-кветкі" для выхаванцаў ДУА "Яслі-сад г.п.Мір" падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячага сада.

07.07.2021

 

Напярэдадні народнага свята Купалля цікавы і захапляльны квэст "У пошуках Папараць-кветкі" для выхаванцаў ДУА "Яслі-сад г.п.Мір" падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячага сада.


    Разам з Купалінкай дзеці адправіліся шукаць міфічную чароўную Папараць-кветку, каб загадаць самыя запаветныя жаданні ў гэты незвычайны дзень. А знайсці гэтую кветку шчасця не проста! Нячыстая сіла надзейна схавала яе, наклаўшы закляцце чатырох стыхій. Каб зняць гэтае закляцце, малым падарожнікам трэба было сабраць знакі стыхій – вады, зямлі, паветра і агню, з іх дапамогай адчыніць куфэрак, у якім схаваны чароўны званочак, бо толькі пад гук гэтага званочка спадзе закляцце і расквітнее Папараць-кветка. На шляху падарожнікаў чакала шмат сустрэч з нячыстай сілай - Бабая Ягой, Кікімарай, Вадзяніком, Чортам - якія ахоўвалі знакі стыхій і перашкаджалі дзецям. Шмат заданняў прыйшлося выканаць маленькім вандроўнікам: і збіраць пацеркі з караляў Бабы Ягі, і лавіць рыбу з Вадзяніком, і гуляць у водны боўлінг, і адгадваць загадкі Кікімары, і збіраць чароўны вянок з зёлак-кветак, і спаборнічаць у сіле з Чортам, і скакаць праз купальскі касцер! І вось нарэшце усе заданні выкананы і Папарць-кветка знойдена!
        Ад Купалінкі кожны ўдзельнік падарожжа атрымаў чароўную стужачку, якую павінен быў самастойна завязаць на хатцы Папараць-кветкі і загадаць пры гэтым жаданне. Не толькі дзеці, але і ўсе дарослыя прынялі ўдзел у гэтай дзеі. Спадзяёмся, што сапраўды ў гэты казачны дзень усе загаданыя жаданнні споўняцца!

Наталля Русецкая,
выхавацель дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад г.п.Мір”
Карэліцкага р-на, Гродзенскай вобл.

Фотогалерея: