РУС БЕЛ ENG 中文

Дзень Незалежнасці ў дзіцячым садзе г.п.Мір

03.07.2021

Дзень  Незалежнасці

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята краіны, свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: мір і спакой, любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрыя адносіны да блізкіх і родных людзей. Гэтыя каштоўнасці павінны засвойвацца з маленства. Таму Дзень Незалежнасці ў дзіцячым садзе г.п.Мір адзначаецца шэрагам мерапрыемстваў.

Праз гутарку-прэзентацыю выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца галоўны дзень краіны.

Затым у сярэдняй групе адбылося спартыўнае свята “Патрыётамі расцём – мір у краіне зберажом”. Юныя патрыёты каманд "Беларусачка" і "Беларусік" спаборнічалі ў шпаркасці, спрыце, вынослівасці, трапнасці, кемлівасці –  якасцях, неабходных сапраўдным грамадзянам і абаронцам сваёй краіны. Спартыўныя конкурсы і эстафеты перамяжаліся прыгожымі вершамі і песнямі пра Радзіму Беларусь.

Выхаванцы старшай групы тым часам накіраваліся на цэнтральную плошчу г.п.Мір да помніка воінам-вызваліцелям, якія загінулі пры вызваленні Міра і пахаваныя ў брацкай магіле. Дзеці паклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Святочныя мерапрыемствы для старэйшых дашкольнікаў працягнуліся наведваннем Мірскай гарпасялковай бібліятэкі.  Бібліятэкар С.В.Нечай падрыхтаваля для дзяцей забаву-віктарыну "Гартаючы старонкі гісторыі роднай краіны".  Хлопчыкі і дзяўчынкі  актыўна спаборнічалі за ганаровае званне  “Сапраўдны беларус”  -  адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, выконвалі  заданні. З цікавасцю дзеці  знаёміліся з кніжнымі выставамі, размешчанымі ў бібліятэцы.

Асабліва прыцягнула ўвагу  дзяцей выстава "Рэха вайны". І вядома, магчымасць прымерыць сапраўдную салдацкую каску, патрымаць у руках пляшку, кружку ...

 

 А мультфільм 1976 года "Легенда пра стары маяк"  пра ваенны час хлопчыкі і дзяўчынкі  паглядзелі ў абсалютнай цішыні, так захапіў дзяцей  гераічны сюжэт…

 

Святлана Петрыман,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад г.п.Мір”

Карэліцкага р-на, Гродзенскай вобл.