РУС БЕЛ ENG 中文

Вясёлая забава- добрая справа

06.04.2021

 

2  красавіка  у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы выхаванцы сярэдняй беларускамоўнай групы сабраліся  у памяшканні  міні-музея “Спадчына” для забавы “Наша хата цудамі багата”. 

Звычайна ў музеі праводзяцца заняткі  альбо  экскурсіі. Выхаванцы групы ўжо добра ведаюць гістарычныя аспекты і традыцыйныя асаблівасці экспанатаў на паліцах:  гліняных, саламяных, драўляных , ільняных цацак і лялек- мотанак.  Пра  гэтыя праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа дзеці даведаліся раней. Але адна справа- ведаць пра цацку, і зусім іншая- пагуляць з ёй.

Таму ў час забавы хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі расказалі вершы пра знаёмыя цацкі , але і пагулялі з саламяным пеўнікам, гліняным коцікам, ільняным конікам. Гэта дало дзецям магчымасць адчуць гульнявыя вобразы і выразіць свае ўяўленні з дапамогай  дзеянняў, напоўніла мерапрыемства станоўчымі эмоцыямі і даставіла радасць.

 Радасць  была б не поўнай без музыкі. Для ўздыму эмацыянальнага настрою  музычным  кіраўніком  Жукоўскай А.І. былі падабраны гульні-забавы “ Іголка”,  “Хустачкі”, “ Гарлачык”, камунікатыўны танец “ Ты не стой у баку”, песні “ Весяліначка-вясна” , “Ветлівыя словы”.

 Упэўнены, што забава “Наша хата цудамі багата” дапамагла нашым выхаванцам не толькі толькі весяла правясці  разам час, але і ўзбудзіла цікавасць да традыцый свайго народу , гісторыі яго жыцця. Усё гэта фарміруе першыя ўяўленні пра навакольны свет, закладвае духоўны скарб, які спатрэбіцца ім у дарослым жыцці.

Таму можна сказаць, што забава- гэта добрая справа.

 

 

Фотогалерея: