РУС БЕЛ ENG 中文

Жанчына ў пагонах. Вучні лідскай школы сустрэліся з ваенаслужачымі

11.03.2021

 

Вучні школы №11 Ліды наведалі выставу ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.

Міжнароднае свята жанчын шмат гадоў святкуецца 8 сакавіка. Вучні 8-х класаў школы №11 Ліды, адзначаючы гэтае свята, наведалі выставу ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Для падлеткаў у музеі таксама была арганізавана незвычайная сустрэча з жанчынамі ў пагонах. Калі размова ідзе аб жанчыне на вайсковай службе, дык пагадзіцца кожны: ад іх мы адчуваем нешта асаблівае: упэўненасць, надзейнасць, адказнасць.

IMG_20210304_160415.jpgIMG_20210304_160622.jpg

Наталля Валынец, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, пазнаёміла вучняў з гісторый ваеннай справы Беларусі і Лідскага краю ад старажытных часоў да нашых дзён. Значнае месца ў размове займалі жанчыны, чый лёс быў звязаны з вайсковай службай.

IMG_20210304_152517.jpg

Госці сустрэчы – пяць цудоўных жанчыны ў пагонах – расказалі, як выбралі справу ваеннаслужачых, падзяліліся ўражаннямі аб сваёй працы. Гэта былі жанчыны рознага ўзросту і накірунку службы, але ніводная з іх ніколі не шкадавала, што носіць пагоны.

IMG_20210304_152830.jpg

Удзельнікамі сустрэчы былі Валерыя Кучынская – намеснік кіраўніка змены аддзялення памежнага кантроля “Беняконі” вайсковай часці 1234, Алеся Кір’янава – афіцэр па арганізацыі вольнага часу і тэхнічных сродках выхавання, начальнік клуба 116 штурмавой авіяцыйнай базы, Анастасія Арэхва – інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лідскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях. Надзея Мурашка – сакратар Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” –ў мінулым працавала ваеннай медсястрой: ў 1984 годзе служыла ў ваенным шпіталі, размешчаным пад Кандагарам. Наталля Малышка у мінулым была начальнікам аддзялення па грамадзянстве і эміграцыі ў Лідскім раённым аддзяленні ўнутраных спраў, а зараз працуе начальнікам ЗАГСа Лідскага райвыканкама.

Варта заўважыць, што прадстаўніцы прыгожага полу сёння ні ў чым не саступаюць мужчынам. Жанчыны, якія носяць пагоны, акрамя службовых абавязкаў, груза адказнасці за Радзіму, заўсёды застаюцца жанчынамі, захавальніцамі сям’і. Нягледзячы на складанасць службы ў арміі, на пытанне: “Ці хацелі б вы змяніць прафесію?” – яны адназначна адказалі: “Не”. Жанчына ў пагонах сёння – гэта не толькі прыгожа, але і прэстыжна!

Магчыма, для кагосьці з падлеткаў сустрэча з жанчынамі ў пагонах стане вырашальнай. Час ідзе хутка, і васьмікласнікі не паспеюць азірнуцца, як прыйдзецца зрабіць рашаючы крок у будучым. А чалавек у пагонах – і мужчына, і жанчына – гэта гонар і павага як мінулага, так і нашага часу!  

IMG_20210304_160256.jpg

 

источник: рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»