РУС БЕЛ ENG 中文

А ці ведаеце вы, што такое данмала?

26.02.2021

 

Калі на вуліцы мароз і вецер, і сярдзітая завіруха стукае ў акно колкімі ледзянымі сняжынкамі, выхаванцы ДУА «Яслі-сад г.п.Мір» ведаюць, чым сябе заняць з карысцю - ствараюць цікавыя прыродныя данмалы.

Што ж гэта такое? Данмала – гэта круглая мазаіка з прыродных матэрыялаў (сухих кветак, лісця, пялёсткаў, ягад, жалудоў, шышак, гародніны або садавіны т .д.), яна перакладаецца як «той, хто дае гірлянды з кветак». Данмалу неабходна ствараць не па нейкіх абстрактных малюнках, а менавіта з прыродных матэрыялаў, каб матэрыялізаваць сувязь чалавека з навакольнай прыродай.

Заняткі з данмалами – гэта вид арт-тэрапіі, які вельмі падабаецца дзецям. Калі дзеці ствараюць данмалу, у іх развіваецца ўяўленне, творчыя здольнасці, дробная маторыка рук, павышаецца канцэнтрацыя ўвагі і зніжаецца агульны ўзровень трывожнасці. Выхаванцы асвойваюць новы для іх спосаб супакоіцца, зняць стрэс і справіцца са складанымі эмоцыямі. Тэхніка данмалы спрыяе замацаванню ў дзяцей колеру, формы і памеру аб'екта,  абуджае цікавасць да навакольнага свету, дапамагае  сфармаваць уменне заўважаць прыгажосць прыроды.

У ходзе стварэння данмалы дзеці пачынаюць адчуваць радасць ад свайго ўдзелу ў агульнай справе, імкнуцца дапамагаць адзін аднаму, цікавяцца вынікам сумеснай працы. Гэта фармуе ў іх сяброўскія, добразычлівыя адносіны, навык узаемадапамогі. З дапамогай данмал выхаванцы вучацца выказваць сябе і свае пачуцці, выкарыстоўваць сімвалічны мова малюнка, каб перадаваць свой унутраны свет.

Пачынаць выкладваць данмалу трэба  з вызначэння цэнтра круга, далей па крузе раскаладаць семечкі, жалуды, шышкі… Кропелька фантазіі, уяўлення і творчасці  - і ў выніку  ў кожнага выхаванца атрымліваецца свой непаўторны прыродны данмал!

 

Святлана Петрыман,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад г.п.Мір” Карэліцкага р-на

Фотогалерея: