РУС БЕЛ ENG 中文

Дзеткі знаёмяцца не толькі са сваёй гісторыяй, але і з гісторыяй краіны. Як у Карэлічах стварылі генеалагічнае дрэва

22.02.2021
Дзеткі знаёмяцца не толькі са сваёй гісторыяй, але і  з гісторыяй краіны. Як у Карэлічах стварылі генеалагічнае дрэва

Незвычайная акцыя адбылася ў "Яслі–сад №1" у гарадскім пасёлку Карэлічы.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Вольга Старжынская ў час тэматычнага тыдня "Сям’я" прапанавала бацькам разам з дзецьмі скласці генеалагічнае дрэва.

IMG_20210217_074944.jpg

– Мой сын Дзмітрый з’яўляецца выхаванцам старшай групы, – кажа Вольга Старжынская, – я таксама з велізарным задавальненнем узялася за гэты занятак. Мяне гісторыя сям'і і навогул ўсякая даўніна і памяць вельмі прыцягваюць. Захоўваю ўсе, што можа нагадаць пра мінулае: ад малюнкаў маіх дзяцей да пасведчання аб шлюбе дзядулі і бабулі, ад ёлачных цацак і кніжак майго дзяцінства да дзіцячых цацак маці. Вельмі хачу, каб мае дзеці таксама беражліва адносіліся да свайго мінулага і мінулага сям'і.

IMG_20210217_093201.jpg

Вольга разам з сынам вырашылі стварыць сваё сямейнае дрэва. Спачатку хлопчыку растлумачылі, з чаго пачынаецца радаслоўная і што сямейнае дрэва – гэта выдатны і вельмі наглядны спосаб паказаць дзіцяці, хто былі яго продкі.

Дзякуючы такой сумеснай працы маленькія дзеткі знаёмяцца не толькі са сваёй гісторыяй, але і гісторыяй сваёй краіны.

 

источник: рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»