РУС БЕЛ ENG 中文

Пра бяспеку жыццядзейнасці - з дзяцінства!

08.02.2021

 

Сёння само жыццё даказала неабходнасць навучання не толькі дарослых, але і малых уяўленням  аб асноўных правілах бяспечных паводзін у небяспечных сітуацыях рознага характару: бытавога, сацыяльнага, тэхнічнага, прыроднага. Таму, на працягу шэрагу гадоў фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ДУА «Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы». Перад усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу стаіць задача не толькі ў тым, каб захоўваць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі, бо натуральная дапытлівасць маляняці можа стаць небяспечнай для яго.

Традыцыйна ў установе прайшоў  тэматычны тыдзень «Бяспека - важней за ўсё!», на працягу якога задачы па праблемах дарожнай, пажарнай і асабістай бяспекі актыўна вырашаліся праз усе віды дзіцячай дзейнасці і інтэграцыю адукацыйных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Эфектыўнымі памочнікамі ў вырашэнні пастаўленых задач з’яляюцца  аўтарскія дыдактычныя гульні “Палянка бяспекі” і “Кола бяспекі”, распрацаваныя і аформленыя творчай групай педагогагічных работнікаў установы. Забаўляючыся, гуляючы, дзеці, самі таго не ўсведамляючы, атрымліваюць новыя веды і пэўныя навыкі, якія лёгка можа скарыстаць у надзвычайных сітуацыях.

Як вынік, у выхаванцаў сфарміраваны правільныя уяўленні пра правілы паводзін у час пажару, алгарытм выкліка службы выратавання, адказнасць за свае асабістыя паводзіны; уменні аказання першай медыцынскай дапамогі , выкананне правіл паводзін пешахода і пасажыра.

Як дакладна казаў Я. Каменскі: «Толькі тое, у чалавеку трывала і надзейна, што ўвайшло ў прыроду яго ў яго першую пару жыцця». Нашы педагогагічныя работнікі  спадзяюцца, што правілы бяспекі, засвоеныя нашымі выхаванцамі, стануць для іх асновай паўнавартаснага і шчаслівага жыцця.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы» Наталія Скок