РУС БЕЛ ENG 中文

Канікулы юных фізікаў

18.01.2021

 

Конкурсная праграма «Юны фізік» была арганізавана для старшакласнікаў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы падчас зімовых канікул.

Пазакласная работа па фізіцы ў гімназіі праводзіцца пастаянна ў рамках дэкады па прадмеце, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Сучасныя формы – гэта якія? Гэта такія формы працы, якія падштурхнуць нашых сучасных вучняў ХХІ стагоддзя вывучаць той ці іншы прадмет.

Ці можна лічыць камандную гульню «Юны фізік» сучаснай формай дзейнасці? Так, калі ў вачах дзяцей здзіўленне, радасць і задавальненне. Так, калі ў працяглай упартай барацьбе пераможа ўпэўнены, ураўнаважаны і працавіты.                        

                                                                                                    

Камандная гульня праводзілася ў 7, 8, 9, 10 класах. Дзеці прынялі ўдзел у некалькіх конкурсах: «Назва каманды», «Хуткасць каляскі», «Аб’ём каляскі», «Шчыльнасць каляскі», «Шчыльнасць гіры», «Шчыльнасць пластыліну», «Калянасць спружыны».

У першым конкурсе вучні праявілі знаходлівасць пры выбары назвы для сваіх каманд. У наступных конкурсах яны з дапамогай неабходнага абсталявання выконвалі заданні на хуткасць, на вызначэнне аб’ему, шчыльнасці прадметаў, калянасці спружыны, праводзілі цікавыя эксперыменты.

Усе ўдзельнікі гульнявой праграмы атрымалі шмат каштоўных ведаў, практычных уменняў і добры настрой ад працы ў камандзе.

Ала СІНІЦА, настаўнік фізікі гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы

 

источник: редакция газеты "Свіслацкая газета".