РУС БЕЛ ENG 中文

Зрабі кармушку – дапамажы птушкам. Як дашкаляты з Альхоўкі кормяць птушак

11.01.2021

 

Зрабі кармушку – дапамажы птушкам. Як дашкаляты з Альхоўкі кормяць птушак

Дзеці ўжо з пачатку зімы падштурхоўваюць выхавальнікаў: “Калі ж мы прымацуем кармушкі для птушачак?”

Наступае зіма, і хоць не лютыя маразы, аднак корму для пярнатых у лясах становіцца ўсё меньш і меньш. І тады яны ціснуцца бліжэй да людзей, як быццам ведаюць, што ўсе мы жывыя істоты і можам дапамагчы адзін аднаму.

IMG_20201217_080827.jpg

Ну як жа нам не дапамагчы птушкам, калі малышы кожны дзень бачаць, як яны прылятаюць на участкі дзіцячага садка. Старэйшыя дзеці ўжо з самага пачатку зімы падштурхоўваюць выхавальнікаў. “Калі ж мы прымацуем кармушкі для птушачак?” . Нават калі дзеці знаходзяццца ў садку яны выглядваюць у вокны і здзіўляюцца “Як не заўважылі калі прылятаюць птушкі?” “І які добры ў іх апетыт, толькі насыпалі корма, а ўжо пустыя кармушкі! Трэба сказаць матулі , каб больш корма заўтра прынесці!” Вось так і выхоўваюцца каштоўныя чалавечыя якасці, такія як суперажыванне, дабрыня, ўзаемадапамога, клопат і ахова слабейшых. Вельмі важна не прапусціць гэты момант, каб потым не разводзіць рукамі “Чаму нашы дзеці такія жорсткія і абыякавыя?” Усім вядомая ісціна, што выхаванне Чалавека патрэбна пачынаць з самага маленькага ўзросту.

IMG-ba701f76dd1b95d7533bc8ce0a673886-V.jpg

Альхоўскі дзіцячы сад ўжо год удзельнічае ў рэспубліканскім адукацыйным праекце “Зялёныя школы”. За гэты час праведзена мноства акцый, конкурсаў, забаваў на экалагічныя тэмы. Педагогі знаёмяць дзяцей і з неацэннай значнасцю птушак для прыроды і чалавека. Малышы могуць расказаць, як птушкі знішчаюць шкодных насякомых, ахоўваючы нашы лясы і палі, тым самым захоўваючы ураджай і ежу для чалавека. Усё ў прыродзе ўзаемазвязана і адзін без аднаго мы проста не зможам выжыць. Вось і павінны дапамагаць адзін аднаму.

IMG-cf3973e53801d084e32653c3ab40aca6-V.jpg

Рэалізацыі праекта спрыяе размяшчэнне дзіцячага сада, а гэта амаль што ў лесе нашай жывапіснай Альхоўкі. На тэрыторыі дашкольнай установы расце 49 сосонаў, ды яшчэ больш 30 ліставых дрэў і кустарнікаў, таму частая з’ява і дзятлікі- лекары, то-тут то- там можна пачуць характэрнае пастукванне па кары соснаў. Так што сумаваць нашай дзетвары не прыходзіццца, толькі любуйся разнастайнымі пярнатымі. У пачатку снежня аб’яўлена акцыя “Зрабі кармушку- дапамажы птушкам”. Дарослыя з ахвотай адгукнуліся на наш заклік і вось ужо наша тэрыторыя папоўнілася мноствам кармушкаў, а старэйшыя дзеці адняслі і прымацавалі іх і ўлесе,адразу за агароджай дзіцячага сада.Напэўна ж знойдзецца добры чалавек, які не пройдзе міма, а заўсёды прыхопіць з сабой якога – небудзь корма для птушак! Далучайцеся і вы!

IMG_0665.jpgIMG_0645.jpg

 

Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»