РУС БЕЛ ENG 中文

Очередная диалоговая молодежная площадка в Кореличах завершилась проектом «Память сердца»

18.12.2020

Месцам правядзення дыялогавай маладзёжнай пляцоўкі стала чытальная зала Карэліцкай раённай бібліятэкі. На сустрэчу сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, маладыя спецыялісты розных сфер раёна. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і маладзёжнага руху ў Рэспубліцы Беларусь, піша газета "Полымя".

З любоўю да Радзімы

На сустрэчы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан звярнуў увагу на шэраг пытанняў: гісторыю сімволікі краіны, вяртання да культурных каштоўнасцей, выхавання падрастаючага пакалення.

Начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыню Карэліцкай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іну Санчук хвалюе тэма міру і спакою ў краіне. Прамоўца адзначыла, што выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы трэба з дзяцінства.

— Важна, каб дзяржаўная сімволіка суправаждала чалавека на працягу жыцця, — падкрэсліла Іна Санчук. — Яшчэ з дзіцячага садка дзеці павінны ведаць свой гімн і сцяг.

Вялікую ролю патрыятычнага выхавання ў розных сферах адзначыў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка. У якасці яскравага прыкладу назваў ваенна-патрыятычны клуб «Віцязь», які функцыянуе ў ДУА «Лукская сярэдняя школа».

Дырэктар ДУК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» Дзмітрый Арцюх гаварыў аб захаванні гістарычнай памяці як асновы фарміравання любой нацыі і залога дабрабыту краіны. Прагучала і прапанова: можна звярнуцца ў раённы краязнаўчы музей, каб знайсці звесткі пра сваякоў. Ён расказаў аб інтэрнэт-акцыі «Памяць пакаленняў», у рамках якой работнікі музея апавядаюць аб карэліччанах з абпаленымі вайной лёсамі.

диалоговая_площадка_молодежь_Кореличи06.jpg

Выказалі свае прапановы

Сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Беленава прапанавала правесці рэформу палітычнай сістэмы — паступовы пераход ад мажарытарнай да прапарцыянальнай выбарчай сістэмы, расказала гісторыю стварэння беларускай сімволікі (сцяга).
«Стварыць Інстытут развіцця адукацыі для лідараў БРСМ, — такую прапанову выказала настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы», сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Анастасія Літвін. — Моладзь хоча пастаянна развівацца, атрымліваць новыя веды. Мы з задавальненнем наведвалі б значныя і цікавыя форумы.
диалоговая_площадка_молодежь_Кореличи08.jpg

Што хвалюе моладзь

Разам з тым загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка звярнуў увагу на невысокі працэнт замацавання маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці, дзе замацаванне маладых кадраў у раёне, які складае 53 працэнты. Дык што ж патрэбна моладзі?

Галоўны аграном ДП «Племзавод Карэлічы» Раман Шэўка ўзняў хвалюючае пытанне для маладых спецыялістаў — павелічэнне заробку. На яго думку, менавіта гэты аспект, а не прадастаўленае жыллё, наяўнасць развітай інфраструктуры дапамагае моладзі замацавацца на першым рабочым месцы.
диалоговая_площадка_молодежь_Кореличи09.jpg

Памяць сэрца

Завяршыўшы гутарку, удзельнікі сустрэчы накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Зорка», каб падтрымаць рэспубліканскі патрыятычны праект «Памяць сэрца». Пасля хвіліны маўчання карэліччане паставілі запаленыя лампадкі да падножжа мемарыялу, узведзенага ў гонар памяці пра воінаў і партызан, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
диалоговая_площадка_молодежь_Кореличи11.jpgдиалоговая_площадка_молодежь_Кореличи12.jpg

Падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі функцыянавала музейная выстава «Музей на стале. Рэха вайны». Сярод экслюзіўных экспанатаў — асабістыя рэчы нашага земляка, кіраўніка партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Царука.

диалоговая_площадка_молодежь_Кореличи01.jpg