РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаваўчы – адзін з найбольш важных накірункаў у рабоце з моладдзю

18.09.2020

 

Выхаваўчы – адзін з найбольш важных накірункаў у рабоце з моладдзю, - лічыць Алена Літвін, выкладчык Скідзельскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. У гэтай навучальнай установе пачалася і прадаўжаецца яе педагагічная дзейнасць, ёсць 15-цігадовы вопыт выхаваўчай работы. Напрацоўкі Алены Літвін актыўна выкарыстоўваюцца яе калегамі. Бо браць на ўзбраенне трэба лепшае, тое, што можа прапанаваць уладальнік высокай узнагароды “Выдатнік адукацыі”.